Паласканне для зубоў з піва і маска для валасоў з мух: б’юці-лайфхакі беларусак XIX стагоддзя Паўтараем б'юці-лайфхакі беларусак XIX стагоддзя
У XIX стагоддзі дзеля касметычнага дагляду беларускам прыходзілася жаваць міндаль, настойваць гарэлку, здабываць ялавічны тлушч і нават лавіць мух. Напярэдадні летняга сезона згадаем рэцэпты прыгажосці нашых продкаў і паўторым некаторыя з іх.